Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 16 Лістапад 2023 16:47

Купалаўскі ўніверсітэт падпісаў дагавор аб міжнародным супрацоўніцтве з Універсітэтам Кайлі (КНР)

IMG 2952Падпісанне дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве адбылося падчас анлайн-сустрэчы. Бакі зацікаўлены ў сумеснай рабоце і, як адзначыла рэктар Ірына Кітурка, універсітэт Кайлі і ГрДУ імя Янкі Купалы вельмі падобныя і дакладна спрацуюцца.

Бакі сабраліся для таго, каб абмеркаваць вектары супрацоўніцтва і знайсці новыя пункты судакранання. Дагавор падпісаны з мэтай актывізацыі ўзаемадзеяння, ён будзе садзейнічаць навуковаму, адукацыйнаму і экспертнаму супрацоўніцтву паміж універсітэтамі-партнёрамі і адкрые новыя гарызонты.

Ірына Кітурка прэзентавала адукацыйны і навуковы патэнцыял Купалаўскага ўніверсітэта, расказала аб асноўных напрамках работы і аб стратэгіі апераджальнага развіцця. Кітайскія калегі ў сваю чаргу расказалі аб тым, чым жыве іх універсітэт і якія магчымасці яны могуць даць студэнтам.