Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 14 Лістапад 2023 14:13

Купалаўцы прынялі ўдзел у мерапрыемстве «Беларуская дзіцячая літаратура на мяжы стагоддзяў»

photo 5375254070794769238 xУ Цэнтры славянскіх культур Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэкі замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміна прайшло арганізаванае Нацыянальна-культурнай аўтаноміяй (НКА) «Беларусы Масквы» пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі мерапрыемства «Беларуская дзіцячая літаратура на мяжы стагоддзяў».

У анлайн фармаце да мерапрыемства далучыліся загадчык кафедры беларускай філалогіі Алена Садоўская, дацэнты кафедры беларускай філалогіі Аліна Сабуць і Нона Шандроха, а таксама студэнты спецыяльнасці «Беларуская філалогія». Правядзенне значнай культурнай падзеі было прысвечана 110-годдзю з дня нараджэння беларускага дзіцячага паэта Эдзі Агняцвет і 140-годдзю заснавальніка беларускай дзіцячай літаратуры Янкі Маўра.

На мерапрыемстве выступалі пісьменнікі і літаратары, удзельнікі абмеркавалі традыцыі і новыя трэнды ў сучаснай беларускай літаратуры, прэзентавалі свае выданні і ўзгадвалі вялікіх пісьменнікаў.

Шмат слоў было сказана аб сучасных тэндэнцыях дзіцячай літаратуры ў Саюзнай дзяржаве, аб новых імёнах, якія працуюць для дзяцей беларускіх і расійскіх аўтараў. Вечарына завяршылася выступленнем Узорнага ансамбля народнай песні «Святкі» Дзяржаўнай установы адукацыі «Палац дзяцей і моладзі «Золак» горада Мінска».