У Купалаўскім універсітэце прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу, арганізатарам якога выступае ГА «БРСМ».
Сцэна нашай alma mater аб'яднала таленавітых прадстаўнікоў вышэйшых навучальных устаноў Гродзенскага рэгіёна – Гродзенскага дзяржаўнага імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Купалаўскі ўніверсітэт прадстаўлялі тры таленавітыя студэнты: Анастасія Кісель, студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, Ягор Шушкевіч, студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта, Ніна Анішчык, студэнтка 3 курса факультэта эканомікі і кіравання.
У барацьбе за званне «Студэнт года - 2023» шэсць удзельнікаў прэзентавалі свае праекты, дэманстравалі эрудыцыю падчас інтэлектуальнага конкурсу і дзівілі журы творчымі нумарамі.
Прэзентацыя візітак - гэта першае, чым пакарылі хлопцы журы. У крэатыўнай форме яны распавялі пра сябе і свае захапленні.
Феерыя пачуццяў і напал запалу ахапілі залу, калі ўдзельнікі завяршылі прэзентацыю творчых нумароў.
Самы доўгачаканы момант вечара наступіў хутка - падвядзенне вынікаў маладзёжнага спаборніцтва не прымусіла сябе чакаць.
Купалаўцы як заўсёды аказаліся на вышыні! І занялі ў конкурсе лідзіруючыя пазіцыі.
ІІ месца заняла студэнтка 3 курса факультэта эканомікі і кіравання Купалаўскага ўніверсітэта Ніна Анішчык.
Тытул «Студэнт года - 2023» Гродзенскай вобласці заваявала студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Кісель. Дзяўчына прадставіць вобласць і наш універсітэт на рэспубліканскім этапе ў Мінску.
Віншуем пераможцаў і жадаем удачы на рэспубліканскім этапе конкурсу «Студэнт года - 2023»!