Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 27 Кастрычнік 2023 17:08

Купалаўскі ўніверсітэт падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з Яньтайскім прафесійным каледжам навукі і тэхналогій (КНР)

photo 5321236133968991442 yПадпісанне адбылося ў рамках рабочага візіту першага прарэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандра Карэўскага ў Кітайскую Народную Рэспубліку.

Прадметам дагавора з'яўляецца супрацоўніцтва бакоў у сферы адукацыйнай і навуковай дзейнасці, а таксама ў сферы выкарыстання перадавога вопыту і ўкаранення навуковых распрацовак у навучальны працэс, устанаўленне акадэмічных, навуковых і культурных сувязей, развіццё навуковага патэнцыялу і забеспячэнне высокай якасці прафесійнай падрыхтоўкі.

Бакі зацікаўлены ў навуковых распрацоўках і стажыроўках, павышэнні кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу па напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, абмен студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі.