Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 23 Кастрычнік 2023 11:53

Супрацоўнік Купалаўскага ўніверсітэта прыняла ўдзел у пасяджэннях Парламенцкай Асамблеі АДКБ

photo 5309827803182651129 xУ Санкт-Пецярбургу адбыліся пасяджэнні Інфармацыйна-аналітычнага прававога цэнтра і Экспертна-кансультатыўнага савета пры Савеце Парламенцкай Асамблеі АДКБ. Удзел у пасяджэннях прыняла загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рыма Ключко.

На пасяджэнні Інфармацыйна-аналітычнага прававога цэнтра былі падведзены вынікі парламенцкага маніторынгу ваенна-палітычнай абстаноўкі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі АДКБ (5–6 верасня 2023 года, Рэспубліка Беларусь).

Члены Інфармацыйна-аналітычнага прававога цэнтра азнаёміліся з прапановамі па ўнясенні змяненняў у Праграму дзейнасці Парламенцкай Асамблеі АДКБ па збліжэнні і гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства дзяржаў-членаў АДКБ на 2021-2025 гады, абмеркавалі ўплыў Еўразійскай дугі нестабільнасці на рэгіянальную бяспеку і ўнутрыпалітычную сітуацыю ў дзяржавах-членах АДКБ, а таксама разгледзелі класіфікацыю аб'ектаў кагнітыўнай бяспекі на прасторы АДКБ і падыходы да яе прававога рэгулявання.

Падчас пасяджэнняў Экспертна-кансультатыўнага савета было разгледжана 13 пытанняў, якія датычацца гарманізацыі заканадаўства дзяржаў-членаў АДКБ у сферах бяспекі, кібербяспекі і незаконнай міграцыі.