Конкурс праводзіцца ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс - адзін шлях» і мае статус аўтарытэтнай міжнароднай пляцоўкі для ўстанаўлення прадуктыўных кантактаў і дэманстрацыі перадавога вопыту ў галіне прафесійнай адукацыі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы Кітая, Расіі, Казахстана і Рэспублікі Беларусь.
Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Пекінскі міжнародны адукацыйны цэнтр «WEKO».
Навучэнцы Гуманітарнага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» прынеслі ў скарбонку купалаўцаў 6 прызавых месцаў.
У намінацыі «Вакальны напрамак» здзівілі замежнае журы і ўзялі прызавыя месцы:Гречихо Алина – I место
Наўныка Дар'я – I месца
Лебедзевіч Вікторыя – II месца
У намінацыі «Малюнак» сваім мастацкім майстэрствам уразілі:
Тыдзень Яна – II месца
Лаўская Ганна – III месца
Ланцэвіч Караліна – III месца
Віншуем навучэнцаў з высокімі вынікамі і жадаем новых перамог у будучай прафесійнай дзейнасці!