Купалаўцы прайшлі курс навучання і паспяхова здалі выпускны комплексны экзамен па ваеннай падрыхтоўцы на кафедры тылавога забеспячэння ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
Цырымонія пачалася з выступу намесніка начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце – першага намесніка начальніка, палкоўніка Генадзя Песляка. Палкоўнік нагадаў студэнтам пра значнасць прысягі і пра тое, што яны цяпер становяцца абаронцамі сваёй Радзімы. Тым часам за ўрачыстай цырымоніяй з трапятаннем і хваляваннем назіралі родныя і блізкія студэнтаў.
За час навучання на ваеннай кафедры студэнты атрымалі веды аб ваенных тэхналогіях, тактыках і стратэгіях, развілі лідэрскія навыкі і ўменні прымаць рашэнні ў стрэсавых сітуацыях, таксама атрымалі дадатковыя веды аб дзяржаўнай бяспекі і абароне.
Студэнт 4 курса Фізіка-тэхнічнага факультэта Арсеній Белаец распавёў пра тое, што з гонарам прымае першае воінскае званне «лейтэнант запасу». Малады чалавек прайшоў поўны курс ваеннай падрыхтоўкі па праграме афіцэраў запасу на ваеннай кафедры Купалаўскага ўніверсітэта.
− Мець званне-гэта прэстыжна. Дзяўчаты любяць афіцэраў (смяецца). Мы людзі адукаваныя, акуратныя, ахайныя і прыстойныя. За час навучання набыў вельмі важны навык-дысцыплінаванасць. Ваенная служба лічыцца гонарам і прадугледжвае высокі ўзровень адказнасці перад дзяржавай і грамадствам, а людзі ў форме маюць высокі ўзровень аўтарытэту і з'яўляюцца сімвалам абароны і бяспекі, – расказаў Арсень Белаец.
− Я шчаслівы, што прыняў прысягу. Абавязак кожнага мужчыны і кожнага з нас, хто сёння даў клятву, годна абараняць Радзіму. Хачу выказаць падзяку ГрДУ імя Янкі Купалы за прадстаўленую магчымасць прайсці навучанне на ваеннай кафедры. Я набыў мноства карысных навыкаў і знайшоў верных таварышаў, − падзяліўся студэнт 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Дзмітрый Кулікоў.
Цырымонія прыняцця ваеннай прысягі пакінула ў студэнтаў яркія ўражанні і выклікала пачуццё гонару за сваю краіну і свой універсітэт. Цяпер яны гатовыя абараняць сваю Радзіму і быць яе годнымі сынамі.