Сваімі подпісамі дагавор змацавалі старшыня Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Вярсоцкі і рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. Сведкамі гэтай падзеі сталі дэканы факультэтаў, а таксама кіраўнікі і супрацоўнікі структурных падраздзяленняў.
Як адзначыла Ірына Фёдараўна, супрацоўніцтва абяцае быць рознабаковым. Падпісанне дамовы дае значна больш магчымасцяў у фарміраванні і падрыхтоўцы новых кадраў для рэгіёну, бо моцныя рэгіёны – моцная краіна.
– Са Свіслацкім раённым выканаўчым камітэтам мы не толькі маем агульныя культурныя і адукацыйныя інтарэсы. Нямала купалаўцаў з'яўляюцца выпускнікамі школ Свіслацкага раёна-паступілі ў Купалаўскі ўніверсітэт і сталі вопытнымі спецыялістамі. Я ўпэўнена, што наша супрацоўніцтва будзе толькі набіраць абароты і будзе вельмі паспяховым і прадуктыўным, – адзначыла Ірына Кітурка.
Аляксандр Вярсоцкі падзякаваў Ірыну Фёдараўну за такі цёплы прыём і адзначыў, што яму заўсёды прыемна знаходзіцца ў Купалаўскім універсітэце.
– Дамова, якую мы падпісалі сёння, дазволіць нам супрацоўнічаць больш цесна ва ўсіх даступных фарматах і будзе карысны абодвум бакам. Я ў гэтым упэўнены, – падкрэсліў Аляксандр Вярсоцкі. – Мы, несумненна, нацэлены на плённае ўзаемадзеянне і наперадзе нас чакае шмат цікавай сумеснай работы, якая прынясе карысць не толькі нам, але і дзяржаве.
Рэгіянальная палітыка Беларусі накіравана на павышэнне прывабнасці для жыцця, працы і бізнесу. Забяспечваецца дыферэнцыраваны падыход да развіцця рэгіёнаў, аказваюцца кропкавыя меры падтрымкі і стымулявання ў залежнасці ад спецыялізацыі, кампетэнцый і патэнцыялу тэрыторый. Усё гэта дазваляе дамагацца станоўчых зменаў у структуры рэгіянальнай эканомікі, павялічваць даходы насельніцтва і ствараць новыя працоўныя месцы.
У ходзе сустрэчы былі вынесены на абмеркаванне праекты, якія будуць пакладзены ў аснову распрацаванай у бліжэйшы час праграмы супрацоўніцтва паміж ГрДУ імя Янкі Купалы і Свіслацкім раённым выканаўчым камітэтам.