У Гуманітарным каледжы сёлета абітурыентаў чакаюць на 5 такіх спецыяльнасцяў (270 бюджэтных месцаў), на якія пададзена 366 заяў. Ваўкавыскі каледж запрашае на 7 такіх спецыяльнасцей (175 бюджэтных месцаў), на якія пададзены 183 заявы. Лідскі каледж адчыняе свае дзверы для абітурыентаў на 8 спецыяльнасцяў (300 бюджэтных месцаў) дзённай формы навучання на базе 9-ці класаў, на якія пададзены 353 заявы. У Тэхналагічным каледжы на 9 спецыяльнасцей (225 бюджэтных месцаў) пададзена 263 заявы.
Асаблівай папулярнасцю сёлета ў абітурыентаў карыстаюцца наступныя спецыяльнасці: «Тэсціраванне праграмнага забеспячэння» (конкурс 1,56), «Арганізацыя турыстычных паслуг» (конкурс 1,36), «Дызайн (графічны)» (конкурс 1,96 у Лідскім каледжы і 2,6 у гуманітарным каледжы), «Абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў» (конкурс 1,4).
З заўтрашняга дня абітурыенты спецыяльнасцяў «Дызайн (графічны)», «Музычная адукацыя» і «Навучанне фізічнай культуры» будуць здаваць уступныя іспыты.
Жадаем абітурыентам поспехаў на ўступных іспытах!