Усяго ў 2023 годзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы ажыццяўляецца набор па 53 спецыяльнасцях. План набору складае 2358 месцы, з іх 1166 – на бюджэтную форму, і 1192 – на платнай аснове.
Залічэнне на бюджэтныя месцы па выніках ЦЭ або ЦТ і выніках унутраных уступных выпрабаванняў адбудзецца 4 жніўня, на платную форму навучання – 10 жніўня. З інфармацыяй аб залічэнні абітурыенты могуць азнаёміцца пасля пасяджэння прыёмнай камісіі ў лічбавым кабінеце абітурыента.
Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Леніна, 32; а таксама па тэлефонах:
+375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500