З больш чым 300 работ, пададзеных на конкурс удзельнікамі ў катэгорыях Профі (студэнты ВНУ) і Юніёры (навучэнцы каледжаў і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі), у фінал журы адабрала 65 медыяпраектаў у 5 намінацыях: "Друкаваныя СМІ", "Электронныя СМІ (ТБ)», «Фотапраект», «Інтэрнэт-праект», «Камунікацыйны праект». Гэтыя працы і будуць змагацца за Прыз сімпатый гледачоў у сетцы Інтэрнэт.
Галасаванне працягнецца з 11 па 12 красавіка ў Telegram-канале "Студэнцкага медыяцэнтра". З ліку работ, якія прайшлі ў фінал, аўдыторыя вызначыць 2 пераможцаў - у катэгорыі Профі і Юніёры. Фестывальныя мерапрыемствы і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудуцца 13-14 красавіка 2023 г. у Купалаўскім універсітэце.
Рэспубліканскі маладзёжны фестываль-конкурс "МЕДЫЯСФЕРА-2023" праводзіць ГрДУ імя Янкі Купалы пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Фестываль праводзіцца ў год, аб'яўлены Годам міру і стварэння. Тэма фестывальных работ удзельнікаў: "Мы, беларусы – мірныя людзі, сэрцам адданыя роднай зямлі…".