Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 04 Май 2020 14:48

Сэрвісы па падтрымцы бібліятэчнай сеткі: мадэрнізацыя бібліятэк Арменіі, Малдовы і Беларусі шляхам развіцця бібліятэчных кадраў і рэфармавання бібліятэк

library network support services

 

 

 

 

 

 

Cайт праграмы:https://ec.europa.eu/programmes/erasmus-plus/node_en

Сайт праекта: https://lnss-projects.eu/amb/

Статус праекта: рэалізаваны.

Партнёры праекта: 

  • Акадэмія дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Арменія - каардынатар праекта;

  • Лімерыкскі тэхналагічны інстытут, Лімэрык, Ірландыя;
  • Універсітэт Крыта, Рэцімні, Грэцыя;

  • Група Піраміда, Ульм, Федэратыўная Рэспубліка Германія;

  • Універсітэт Трансільваніі, Брашаў, Румынія;

  • Горыскі Дзяржаўны ўніверсітэт, Арменія;

  • Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт моў і сацыяльных навук імя В.Я.Брюсава, Ерэван, Арменія;

  • Акадэмія публічнага кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Малдова, Кішынёў, Малдова;

  • Бельскі дзяржаўны ўніверсітэт, Бельцы, Малдова;

  • Кансорцыум электронных бібліятэк Арменіі; Кансорцыум бібліятэк Малдовы.

  • Беларускі дзяржаўны універсітэт;

  • Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;

  • Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы;

  • Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт;

  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі (асацыіраваны партнёр).

Агульная сума бюджэту праекта: 57464.0 еўра

Бюджт ГрДУ: 7600.0 еўра

Працягласць: 36 месяцаў

Мэты праекта: мадэрнізацыя бібліятэк і павышэнне ўзроўню кампетэнцый і навыкаў супрацоўнікаў бібліятэк у ВНУ Арменіі, Малдовы, Беларусі; стварэнне Сэрвісу па падтрымцы сеткі бібліятэк Усходняга партнёрства; распрацоўка стратэгіі развіцця персаналу бібліятэк.

Вынікі праекта:

  • Праходжанне двухтыднёвага трэнінгу ў Лімерыкскім інстытуце тэхналогій (Ірландыя).

  • Распрацоўка навучальных мадэляў у тыднёвым трэнінгу па гарантыі якасці бібліятэчных сэрвісаў у г.Р.эцімна, в.Крыт, Рэспубліка Грэцыя;

  • Распрацоўка модуля "Электронныя бібліятэкі". Для бібліятэкараў ГрДУ былі праведзены 2 модулі: "Электронныя бібліятэкі" і "Інфармацыйная пісьменнасць і даследчыя навыкі". Таксама на трэнінгі па модулях былі запрошаны бібліятэкары з Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага і аграрнага ўніверсітэтаў. Пасля заканчэння модуляў усім удзельнікам былі ўручаны сертыфікаты;

  • Закуплена сучасная тэхніка і абсталяванне для бібліятэкі;

  • Удзел у арганізацыі і правядзенні Нацыянальных дзён інфармавання пра дзейнасць бібліятэк (Мінск-2017, Брэст - 2018)

Навіны праекта:

Еўрапейскія партнёры ГрДУ імя Янкі Купалы правялі трэнінг і семінар для супрацоўнікаў навуковай бібліятэкі ўніверсітэта

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у стартавай сустрэчы па праграме Erasmus+

Два праекты ГрДУ імя Янкі Купалы атрымалі фінансаванне ў рамках конкурсу праектаў Erasmus+