Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 04 Май 2020 14:30

Удасканаленне праграмы другой ступені атрымання вышэйшай адукацыі ў галіне інфармацыйных і камп'ютэрных тэхналогій для павышэння прафесійнай запатрабаванасці магістрантаў (MACICT)

Сайт праекта

Facebook - https://www.facebook.com/macict.eu/

Instagram - https://www.instagram.com/_macict_/

Статус: актыўны

Партнёры праекта:

  • Універсітэт прыкладных навук рэгіёну Эмдэн / Леер (Германія) - каардынатар праекта;

  • Вроцлаўскі ўніверсітэт (Польшча);

  • Інфармацыйна-тэхналагічны ўніверсітэт Капенгагена (Данія);

  • Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (Беларусь);

  • Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (Беларусь);

  • Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (Беларусь);

  • Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога (Беларусь);

  • Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (Беларусь).

  • Асацыяваныя партнёры:

  • ЗТАА «ЭПАМ Сістэмз» (Беларусь);

  • Прадстаўніцтва ЧКОО «CISCO SYSTEMS NETHERLANDS HOLDINGS B.V.» у Рэспубліцы Беларусь;

  • Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

  • Аддзел прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (Беларусь);

  • Унітарнае камунальнае кансультацыйнае прадпрыемства г. Полацка «Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва» (Беларусь);

  • Гомельскі рэгіянальны цэнтр падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу (Беларусь);

  • Брэсцкі рэгіянальны цэнтр падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу (Беларусь);

  • Гродзенская абласная ўстанова фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў (Беларусь).

Агульная сума бюджэту: 888417 еўра

Бюджэт ГрДУ: 103147,2 еўра

Працягласць: 36 месяцаў.

Мэта праекта: палепшыць магчымасць працаўладкавання магістрантаў у сферы ІКТ, падтрымаць прадпрымальніцтва і адкрыццё сярэдніх і малых ІКТ-прадпрыемстваў шляхам мадэрнізацыі існуючага навучальнага плана магістратуры па ІКТ.

Задачы праекта:

  1. Удасканаліць існуючы навучальны план адукацыйнай праграмы магістратуры ў галіне ІКТ шляхам абнаўлення навучальных курсаў пры дапамозе ўкаранення лепшых практык універсітэтаў-партнёраў з краін Еўрапейскага Саюза.

  2. Распрацаваць новыя міждысцыплінарныя курсы з мэтай абсталявання магістрантаў канкурэнтаздольнымі ведамі.

  3. Распрацаваць вучэбна-метадычныя матэрыялы па новых курсах.

  4. Распрацаваць і прымяніць працэдуры ўнутранай сістэмы забеспячэння якасці ўдасканаленай магістарскай праграмы.

Навіны праекта:

У рамках праекта MACICT праведзены семінар для настаўнікаў