Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 01 Чэрвень 2017 11:44

Запрошаныя прафесары з Казахстана прачыталі лекцыі для студэнтаў факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы

DSC 1559Прафесары Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М. Гумілёва наведалі факультэт эканомікі і кіравання ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар» і дагавора аб супрацоўніцтве паміж універсітэтамі.

 

Доктар эканамічных навук, прафесар Дыяна Мадыярава не ўпершыню чытае лекцыі для студэнтаў факультэта. У гэты раз купалаўцы даведаліся аб канкурэнтаздольнасці як выніку рэфармавання эканомікі Рэспублікі Казахстан і праблемах паглыблення еўразійскай інтэграцыі і эканамічных інтарэсах краін-удзельніц ЕАЭС. Доктар эканамічных навук, прафесар Ляззатам Сембіева распавяла аб інавацыйна-індустрыяльным развіцці Казахстана.

Адзначым, што факультэт эканомікі і кіравання цесна супрацоўнічае з эканамічным факультэтам ЕНУ імя Л.М. Гумілёва. У рамках падпісанай дамовы рэалізаваны шэраг мерапрыемстваў. Нагадаем, што ў 2016 годзе паспяхова прайшла стажыроўка магістрантаў-прадстаўнікоў дадзенага адукацыйнага праекту на базе ГрДУ імя Янкі Купалы. Акрамя таго, вучоныя дзвюх вышэйшых навучальных устаноў апублікавалі артыкулы па сумесных даследаваннях у часопісах са спісу РІНЦ.

З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна азнаёміцца   тут.