Праект быў пададзены ў рамках конкурснага адбору 2024 года на прадастаўленне грантаў у галіне навукі ў форме субсідый з федэральнага бюджэту на забеспячэнне правядзення навуковых даследаванняў расійскімі навуковымі арганізацыямі і (або) адукацыйнымі арганізацыямі вышэйшай адукацыі сумесна з арганізацыямі Рэспублікі Беларусь у рамках забеспячэння рэалізацыі праграмы двух-і шматбаковага навукова-тэхналагічнага ўзаемадзеяння.
Запланаваныя вынікі выканання праекта дадуць магчымасць пашырыць кампетэнцыі вучоных і спецыялістаў прадпрыемстваў у галіне сучасных высокатэхналагічных вытворчасцей і забяспечыць тэхналагічны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў гэтай галіне навукі і тэхналогій.
У ГрДУ імя Янкі Купалы адзначаюць, што ўзаемадзеянне беларускіх і расійскіх універсітэтаў вельмі важнае ў навуковай і навукова-тэхнічнай сферы, якая ўключае выкананне сумесных навукова-даследчых праектаў, сумесную падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, арганізацыю і правядзенне сумесных навуковых, навукова-тэхнічных мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць развіццю міжвузаўскай кааперацыі беларускіх і расійскіх вучоных, што дае магчымасць стварыць трывалую навукова-тэхналагічную аснову для далейшай распрацоўкі і ўкаранення новых, перадавых тэхналогій прамысловай вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі.