Асацыяцыя Тэхнічных Універсітэтаў (АТУ)
Technical Universities Association (TUA)
Афіцыйны сайт: http://atu.bmstu.ru/
Год уступлення ГрДУ імя Я.Купалы в TUA – 2017.
Каардынатар - Уладзімір Георгіевіч Барсукоў, прарэктар па навуковай рабоце. Кантактныя дадзеныя: тэл. 731922, e-mail: v.g.barsukov@grsu.by
Асацыяцыя Тэхнічных Універсітэтаў заснавана ў 1993 годзе. TUA праводзіць актыўную палітыку, накіраваную на аб'яднанне намаганняў дзяржаў, навучальных устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў для рэалізацыі прыярытэтнага развіцця вышэйшай інжынерна-тэхнічнай універсітэцкай адукацыі на аснове прагрэсіўных педагагічных ідэй, спалучэння лепшых традыцый універсітэтаў і вышэйшай інжынернай школы.
Асноўныя мэты Асацыяцыі:
аб'яднанне намаганняў і ініцыятыў членаў Асацыяцыі ў ажыццяўленні вучэбна-метадычнай, навукова-даследчай, культурна-асветніцкай і грамадскай дзейнасці тэхнічных універсітэтаў;
прадстаўленне агульных інтарэсаў членаў Асацыяцыі ў дзяржаўных i iншых органах, міжнародных арганізацыях;
каардынацыя сумеснай дзейнасці тэхнічных універсітэтаў у сферах сацыяльна-эканамічнага, навукова-тэхнічнага (тэхналагічнага) і інавацыйнага развіцця краіны.
Задачы:
інавацыйнае развіццё ўніверсітэцкай тэхнічнай адукацыі;
забеспячэнне інтэграцыі тэхнічнай адукацыі ўсіх узроўняў у сусветную адукацыйную сістэму і сусветную навуковую супольнасць;
фарміраванне адзінага ўзроўню патрабаванняў да статусу тэхнічнага ўніверсітэта і зместу адукацыі, эквівалентнасці дыпломаў тэхнічных універсітэтаў;
распрацоўка навукова-метадычных асноў і павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў у тэхнічных універсітэтах, а таксама забеспячэнне станаўлення і развіцця сістэмы бесперапыннай вышэйшай прафесійнай адукацыі;
развіццё навукова-даследчай дзейнасці тэхнічных універсітэтаў, як вядучых навуковых цэнтраў;
забеспячэнне супрацоўніцтва тэхнічных універсітэтаў у адукацыйнай, навуковай і грамадскай сферах дзейнасці, а таксама абарона і прадстаўленне іх інтарэсаў у грамадстве, заканадаўчых органах, урадах, грамадскіх і міжнародных арганізацыях;
развіццё матэрыяльнай базы і сацыяльнай інфраструктуры тэхнічных універсітэтаў.
Структура органаў кіравання Асацыяцыі складаецца з Канферэнцыі (агульнага сходу паўнамоцных прадстаўнікоў арганізацый-членаў Асацыяцыі), Савета Асацыяцыі (пастаянна дзеючага калегіяльнага органа кіравання), прэзідэнта, віцэ-прэзідэнтаў, выканаўчага дырэктара, дырэкцыі. Вышэйшым органам кіравання Асацыяцыі з'яўляецца Канферэнцыя.