Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 25 Красавік 2024 08:36

Працягваецца візіт першага прарэктара ГрДУ імя Янкі Купалы ў навучальныя ўстановы Кітая

photo 5280626896062765374 yУ рамках умацавання міжнародных сувязяў і развіцця акадэмічнага супрацоўніцтва першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі здзейсніў афіцыйны візіт у Сучасны прафесійна тэхнічны каледж правінцыі Цзянсу.

Купалаўскі ўніверсітэт працягвае актыўна паглыбляць супрацоўніцтва з навучальнымі ўстановамі Кітая. Прадстаўнікі ўніверсітэтаў, інстытутаў, каледжаў наведваюць ГрДУ імя Янкі Купалы з мэтай наладжвання сувязяў і купалаўцы ў сваю чаргу на запрашэнне кітайскіх калегаў наведваюць навучальныя ўстановы КНР.

Візіт Аляксандра Карэўскага праходзіць вельмі прадуктыўна! У Сучасным прафесійным тэхнічным каледжы правінцыі Цзянсу прарэктар прэзентаваў навуковы і адукацыйны патэнцыял Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы кіраўніцтву і навучэнцам, а таксама адказаў на пытанні кітайскіх партнёраў. Акрамя таго, Аляксандр Яўгенавіч распавёў пра прадстаўленасць Купалаўскага ўніверсітэта ў віртуальнай прасторы, і наўпрост падчас сустрэчы замежныя калегі падпісваліся на TikTok Купалаўскага ўніверсітэта.