Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 15 Чэрвень 2018 12:26

Больш за 4, 5 тысяч абітурыентаў Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел у цэнтралізаваным тэсціраванні па рускай мове (ДАДАДЗЕНА ВІДЭА)

IMG 6550Па колькасці зарэгістраваных абітурыентаў цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай мове стала адным з самых масавых.

 

Як адзначыла рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, у купалаўскім універсітэце створаны ўсе ўмовы для таго, каб прыняць усіх удзельнікаў ЦТ. Сёння для гэтага было задзейнічана 11 карпусоў, 123 аўдыторыі і больш за 400 арганізатараў. Парушэнняў падчас правядзення цэнтралізаванага тэсціравання выяўлена не было.

«Хачу звярнуць увагу бацькоў на тое, што вашыя дзеці цяпер маюць патрэбу ў асаблівай псіхалагічнай падтрымцы. Падтрымайце іх, бо яны вельмі хвалююцца. Усе разам мы павінны стварыць для іх камфортныя ўмовы для таго, каб яны вытрымалі гэтыя уступныя выпрабаванні», - падкрэсліла Ірына Фёдараўна.

Як адзначылі ў Цэнтры тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі ГрДУ імя Янкі Купалы, на цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай мове не з'явілася 116 чалавек. Гэта крыху больш за 2% ад усіх зарэгістраваных. Нагадаем, што ў выпадку няяўкі на ЦТ па ўважлівай прычыне пры наяўнасці пацвярджаючага дакумента напісаць тэсты можна ў рэзервовыя дні з 6 па 10 ліпеня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Зарэгістравацца для напісання ЦТ у рэзервовыя дні жыхары Гродзенскай вобласці могуць толькі ў Цэнтры тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі ГрДУ імя Янкі Купалы.

У тэму

12 чэрвеня адбылося цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове. Удзел у ім прынялі больш за 2000 абітурыентаў Гродзенскай вобласці. Парушэнняў падчас правядзення выяўлена не было. На тэсціраванне не з'явілася 68 чалавек (3% удзельнікаў).

Усяго ў Гродзенскай вобласці для выканання 20 925 тэстаў па 14 прадметах цэнтралізаванага тэсціравання зарэгістравана 6 230 абітурыентаў.