Падчас мабільнасці дацэнт кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта купалаўскага ўніверсітэта Аксана Шупіцкая абмеркавала магчымасці далейшага супрацоўніцтва паміж выкладчыкамі факультэтаў ў галіне абмену вопытам у вучэбнай і навуковых сферах. Таксама ў ходзе праграмы з прадстаўніком Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта казала пра досвед удзелу выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэтаў Беларусі і Расіі ў рознага роду праграмах.
–«Erasmus+» прадастаўляе выдатную магчымасць прэзентаваць сучасную беларускую навуку за мяжой. З аднаго боку, праграма пашырае ўяўленні замежных студэнтаў пра Беларусь, яе навуковым патэнцыяле, вышэйшай адукацыі і ўстановах, - адзначыла Аксана Мікалаеўна. - З іншага боку, гэта магчымасць для прагрэсіўнага развіцця прафесарска-выкладчыцкага складу, пагутарыць на замежнай мове са студэнтамі і выкладчыкамі замежных устаноў вышэйшай адукацыі, абмяняцца вопытам вядзення навучальных заняткаў ва ўніверсітэце.
З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.