Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадстаўлялі выкладчыкі кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Наталля Башун і Наталля Чугай. Прадстаўнікі нашага ўніверсітэта выступілі з дакладам на штогадовай міжнароднай канферэнцыі «Innovative (Eco-) Technology, Entrepreneurship and Regional Development» ( «Інавацыйная эка-тэхналогія, прадпрымальніцтва і рэгіянальнае развіццё»), дзе распавялі пра асаблівасці ацэнкі харчавання студэнтаў вышэйшай школы. Акрамя таго, праслухалі курс лекцый і прынялі ўдзел у семінарах, якія праводзілі замежныя навукоўцы.
Таксама Наталля Башун і Наталля Чугай паўдзельнічалі ў майстар-класе «Sustainable Way of Living: Why, What and How?» («Устойлівы лад жыцця: чаму, што і як?»), на якім абмяркоўвалі шляхі ўстойлівага развіцця і рацыянальнага выкарыстання харчовых прадуктаў , энергіі, хімічных сродкаў.
З усімі навінамі факультэта біялогіі і экалогіі можна азнаёміцца тут.