Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 30 Студзень 2017 15:37

Студгарадок: у інтэрнаце № 2 ГрДУ імя Янкі Купалы вызначылі лепшых гульцоў у дартс

3706 1Спаборніцтвы па дартсу сабралі студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце № 2 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

– Турнір праводзіўся па правілах гульні «Вялікі раўнд», мэта якой - набраць як мага больш ачкоў, кідаючы па тры дроціка па чарзе ў кожны сектар ад «1» да «20» і цэнтр, - патлумачыла выхавальнік інтэрната.

Па выніках трох раўндаў пераможцам турніру стаў студэнт 5 курса юрыдычнага факультэта Нарыман Сейл. Другое месца заняў студэнт-першакурснік юрыдычнага факультэта Аллабердзі Аврайкулаў. Тройку лідараў замкнуў студэнт 4 курса юрыдычнага факультэта Умыт Джараеў.

 

3706 2