У Гуанчжоу прадстаўнікі нашай краіны прынялі ўдзел у форуме рэктараў Беларусі і Кітая і ў пасяджэнні камісіі па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, які адбыўся пад старшынствам намесніка Міністра адукацыі Кітая Хао Піна і першага намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Вадзіма Анатольевіча Богуша.
Па словах прарэктара па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрыя Эдуардавіча Белых, асноўная ўвага на форуме было нададзена напрамкам узаемадзеяння ў сферы адукацыі паміж дзвюма краінамі, якія звязаны з арганізацыяй і правядзеннем сумесных навуковых даследаванняў і рэалізацыяй адукацыйных праграм. Акрамя таго, у рамках візіту беларускай дэлегацыі быў падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Кітаем на 2016-2017 гг., які прадугледжвае абмен педагагічнымі кадрамі, удзел у сумесных навуковых праектах і развіццё акадэмічнай мабільнасці.
У Гуанчжоу Юрый Эдуардавіч Бялых і Шэнь Пэн наведалі шэраг навучальных устаноў і ўзялі ўдзел у Міжнароднай адукацыйнай выстаўцы, дзе былі прадстаўлены каледжы і ўніверсітэты розных краін, у тым ліку і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Наступная сустрэча рэктараў дзвюх краін запланавана на 2017 год. Магчыма, месцам правядзення будзе абраны Гродна.
 
Прарэктар па вучэбнай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Юрый Эдуардавіч Бялых і аспірант купалаўскага ўніверсітэта Шэнь Пэн ўвайшлі ў склад беларускай дэлегацыі на чале з першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Вадзімам Анатольевічам Богушам.



