Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 20 Кастрычнік 2022 15:02

Купалаўцаў запрашаюць узяць удзел у конкурсе на прысуджэнне Прэміі імя Мітрапаліта Філарэта

korpus octoberБеларуская Праваслаўная Царква аб'яўляе аб правядзенні штогадовага конкурсу на прысуджэнне Прэміі імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) за навуковыя дасягненні студэнтаў. Мэта конкурсу – увекавечанне памяці першага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі.

Асноўнымі задачамі конкурсу з'яўляюцца асэнсаванне гістарычнага значэння асобы мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), яго літаратурнай і багаслоўскай спадчыны, садзейнічанне развіццю навуковай актыўнасці і творчаму пошуку студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Таксама конкурс закліканы стымуляваць цікавасць сучаснай моладзі да вывучэння праваслаўных духоўных традыцый і ўмацоўваць міжрэлігійны, міжканфесійны, міжнацыянальны і міжкультурны дыялог сярод студэнтаў.

Конкурс праводзіцца па трох напрамках: "Багаслоўскія навукі", "Гуманітарныя навукі", "Мастацтва". Змест даследаванняў павінен раскрываць розныя аспекты праваслаўнай традыцыі ў багаслоўскай, філасофскай, культуралагічнай, гістарычнай, літаратурнай, мастацтвазнаўчай і іншых сферах.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца самастойна выкананыя выпускныя кваліфікацыйныя работы бакалаўраў і магістраў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, якія завяршылі атрыманне адукацыі ў бягучым годзе.

Пераможцам конкурсу прысвойваецца званне лаўрэата. Яны ўзнагароджваюцца спецыяльнымі дыпломамі Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, ганаровым знакам лаўрэата і грашовай прэміяй. Лепшыя работы, якія прынялі ўдзел у конкурсе, таксама могуць быць аднесены да першай і другой катэгорыі. Аўтары гэтых работ узнагароджваюцца спецыяльнымі дыпломамі Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі і грашовай прэміяй. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна накіраваць на адрас аргкамітэта заяўку-анкету, прадстаўленне навуковага кіраўніка, заверанае ва ўказанай ім установе адукацыі, рашэнне профільнай кафедры ўстановы вышэйшай адукацыі аб накіраванні студэнта на ўдзел у конкурсе, навуковую працу студэнта, аформленую ў адпаведнасці з устаноўленымі патрабаваннямі.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца з 1 кастрычніка да 15 лістапада 2022 года. Вынікі конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў пройдзе ў лістападзе-снежні. Дакументы ўдзельнікаў накіроўваюцца на адрас: Мінск, вуліца Зыбіцкая, 27, 220030, Мінская духоўная акадэмія, аргкамітэт конкурсу на Прэмію Мітрапаліта Філарэта.

Электронная пошта: premiya-mf@mail.ru.

Тэлефон: +375-17-379-62-74, Жытко Серафім Георгіевіч.