У рамках візіту госць правёў лекцыйныя і практычныя заняткі з магістрантамі спецыяльнасці «Апрацоўка канструкцыйных матэрыялаў у машынабудаванні» па дысцыплінах «Рэсурсазберагальныя тэхналогіі ў машынабудаванні» і «Прагрэсіўныя працэсы апрацоўкі канструкцыйных матэрыялаў».
– На лекцыях прафесара Яна Піўніка магістранты факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання пазнаёміліся з асаблівасцямі тэхналагічных працэсаў ліцця пад ціскам і экструзііалюмініевых сплаваў, працэсаў апрацоўкі металаў ціскам, мікраструйнай тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў, - адзначыў дэкан факультэта Аляксандр Скаскевіч. - Запрошаны спецыяліст распавёў аб рэалізацыі прагрэсіўных тэхналогій апрацоўкі матэрыялаў на заходніх прадпрыемствах. Магістрантам вельмі спадабаліся практычныя заняткі, на якіх яны пад кіраўніцтвам прафесара выбіралі неабходны матэрыял для вырабу канкрэтнай дэталі.
Падчас сустрэч з супрацоўнікамі і студэнтамі факультэта прафесар Ян Піўнік падзяліўся асабістым вопытам работы ў рамках навукова-даследчых міжнародных праектаў, што выконваюцца па заказах прадпрыемстваў Швейцарыі, Аўстрыі, Канады і іншых краін. Як падкрэсліваюць на факультэце інавацыйных тэхналогій машынабудавання, запрошанага прафесара ўразіла аўдыторыя слухачоў. Магістранты праявілі высокую цікавасць і высокую дыскусійную актыўнасць, таму прафесар Ян Піўнік выказаў жаданне і гатоўнасць працягнуць з імі працу. Госць таксама заклікаў студэнтаў-выпускнікоў цікавіцца навуковымі дасягненнямі сусветнага ўзроўню і працягваць навучанне ў магістратуры.
З усімі навінамі факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання можна азнаёміцца тут.