Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 02 Жнівень 2023 14:52

У аб'ектыве-моцны характар і яркая гульня!

image 2023 08 02 14 35 38Купалаўцы прымуць удзел у II гульнях краін СНД у складзе спартыўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь.

Засталося ўсяго два дні да старту самага маштабнага свята спорту, якое ахопіць усю краіну. У міжнародных гульнях прымуць удзел і спартсмены Купалаўскага ўніверсітэта.

У спаборніцтвах па баскетболе 3х3 выступіць студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры Яўгена Бярнацкая. У вольнай барацьбе за званне наймацнейшага пазмагаецца студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Яраслаў Иодковский. Усю трапнасць і спрыт у спаборніцтвах па кулявой стральбе прадэманструе студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Яна Цыдзік. А замкне цудоўную чацвёрку выпускніца Купалаўскага ўніверсітэта Вераніка Мікановіч, майстар спорту міжнароднага класа, якая прыме ўдзел у спаборніцтвах па хакеі на траве.

Жадаем поспеху нашым спартсменам і вялікіх перамог!