Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 28 Май 2020 12:43

Як стаць студэнтам

Паступленне замежных грамадзян

Запрашэнне на навучанне

 

 Замежным грамадзянам, якія жадаюць навучацца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, неабходна атрымаць запрашэнне, якое дазволіць адкрыць візу на навучанне ў консульскай установе Рэспублікі Беларусь.

Каб атрымаць афіцыйнае запрашэнне, замежны грамадзянін павінен прадаставіць наступныя дакументы:

  • копію дакумента аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на іспытах адзнак (балаў);

  • пераклад дакумента аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на іспытах адзнак (балаў) на беларускую або рускую мову, засведчаны натарыяльна;

  • копію пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць асобу;

  • пераклад пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць асобу на беларускую або рускую мову, засведчаны натарыяльна;

  • копію пасведчання аб нараджэнні;

  • пераклад пасведчання аб нараджэнні;

  • заяву на навучанне

Дадзеныя дакументы могуць быць высланы ва ўніверсітэт па пошце з паметкай "Навучанне ва ўніверсітэце" ці на электронны адрас: education@grsu.by.

Пасля атрымання дакументаў кандыдата на навучанне ўніверсітэт праводзіць іх экспертызу і прымае рашэнне аб магчымасці афармлення запрашэння на навучанне.

Гатовае запрашэнне на навучанне ўніверсітэт накіроўвае кандыдату на навучанне або ў Пасольства РБ у краіне пражывання кандыдата.

Кандыдат на навучанне афармляе вучэбную візу ў консульскай установе Рэспублікі Беларусь па месцы свайго жыхарства.

КАНДЫДАТЫ НА НАВУЧАННЕ атрымліваюць запрашэнні БЯСПЛАТНА.

 

Падача дакументаў

  

Этапы падачы дакументаў:

  1. Пасля перасячэння мяжы і прыбыцця ў горад Гродна замежнаму грамадзяніну неабходна звярнуцца ў Аддзел рэкрутынгу і рэгістрацыі замежных грамадзян па адрасе: вуліца Леніна 32, офіс 2, і дадаткова  да высланых раней  падаць асабіста наступныя дакументы:
  • пашпарт з вучэбнай візай Рэспублікі Беларусь;

  • заяву аб прыёме на навучанне з указаннем спецыяльнасці (запаўняецца ва ўніверсітэце па прыбыцці).

  • арыгінал дакумента аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на іспытах адзнак (балаў);

  • медыцынскае заключэнне аб стане здароўя, сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі і вынік флюараграфічнага абследавання, выдадзеныя афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на вучобу;

  • 6 фатаграфій памерам (3х4 см);

  • пасведчанне аб нараджэнні;

  • медыцынскі страхавы поліс.

Да пералічаных у пунктах 1, 3, 4, 6 дакументаў, выкананых на замежнай мове, адначасова прыкладаецца іх пераклад на рускую ці беларускую мову, засведчаны ў натарыяльным парадку.

  1. Праходжанне абавязковага медыцынскага абследавання ў Гродзенскай установе аховы здароўя. Атрыманае медыцынскае заключэнне аб стане здароўя неабходна прадаставіць ва ўніверсітэт для залічэння
  • Праходжання субяседавання па рускай мове
  1. Афармленне дагавора на навучанне.
  2. Аплата за навучанне ва ўніверсітэце. 

Аплата ажыццяўляецца на працягу 5 дзён пасля заключэння дагавора на навучанне.

  1. Залічэнне ва ўніверсітэт.

 

Афармленне рэгістрацыі

 

Для афармлення рэгістрацыі замежны грамадзянін абавязаны прадаставіць свой пашпарт у дзень перасячэння дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь (альбо на наступны дзень) у Аддзел рэкрутынгу і рэгістрацыі замежных грамадзян, які знаходзіцца па адрасе: г. Гродна, вул. Леніна, 32, кабінет 2.

Афармленне часовай рэгістрацыі замежнага грамадзяніна ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца супрацоўнікамі ўніверсітэта.

Рэгістрацыя (часовае знаходжанне) замежнага грамадзяніна афармляецца на працягу 5-і дзён з моманту перасячэння мяжы Рэспублікі Беларусь. Кошт рэгістрацыі - 25 даляраў.

Афармленне рэгістрацыі замежнага грамадзяніна (часовага пражывання тэрмінам на адзін год) у органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь адбываецца пасля выдання загаду аб залічэнні дадзенага студэнта ў лік студэнтаў універсітэта.

 Кошт рэгістрацыі - 40 даляраў.

 

Засяленне ў інтэрнат

 

Для засялення ў інтэрнат замежнаму абітурыенту неабходна:

  1. Здаць пашпарт для рэгістрацыі па адрасе інтэрната.

  2. Звярнуцца ў Цэнтр здароўя Універсітэта (вул. Гаспадарчая, 23) для першаснага медыцынскага агляду і засялення ў інтэрнат, прадставіць копіі медыцынскіх сертыфікатаў і вынікі флюараграфічных даследаванняў.

  3. Грамадзяне Туркменістана абавязаны звярнуцца ў Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі (вул. Будзёнага, 7) для дэзінфекцыі

  4. Засяліцца ў інтэрнат універсітэта. Месца ў інтэрнаце прадастаўляецца кожнаму замежнаму слухачу і студэнту. Кошт пражывання (у залежнасці ад пакоя і камфартабельнасці інтэрната) 30-50 долараў у месяц.

  5. Аплаціць за пражыванне ў інтэрнаце ўніверсітэта.