Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 17 Красавік 2024 11:56

Поспехі купалаўцаў на Рэспубліканскай спартакіядзе сярод ССНУ

photo 2024 04 16 12 24 40З 9 па 12 красавіка ў Маладзечне прайшла Рэспубліканская спартакіяда каледжаў – 2024 па валейболе сярод юніёрак. Навучэнцы Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы сталі сярэбранымі прызёрамі спаборніцтваў.

Навучэнцы Гуманітарнага каледжа Кацярына Быстрыцкая, Дар'я Гетманец, Анастасія Панасевіч і Ангеліна Чайкоўская ў складзе каманды Гродзенскай вобласці па валейболе заслужана занялі другое месца на Рэспубліканскай спартакіядзе сярод ССНУ.

Кацярына Быстрыцкая была адзначана спецыяльным прызам Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту «Лепшы лібера». Гэта важнае прызнанне падкрэслівае не толькі індывідуальныя навыкі дзяўчыны, але і значнасць яе ўкладу ў поспех каманды.

Дадзены вынік – выдатны прыклад упартасці, таленту і калектыўнага духу, які заўсёды шануецца ў купалаўскай супольнасці.

 

 

 

 

photo 2024 04 16 12 24 41