Наколькі эфектыўна сёння арганізавана ідэалагічная і выхаваўчая работа са студэнтамі? «Будучыня нашай краіны залежыць ад таго, каго мы сёння выгадуем - не толькі як спецыяліста, але і як грамадзяніна-патрыёта, - падкрэсліў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка. - Толькі сумеснымі намаганнямі і працай кожнага з арганізатараў гэтага працэсу мы зможам палепшыць сітуацыю».
У ліку ключавых прапаноў, прынятых па выніках пасяджэння калегіі, - выключыць практыку ўскладання абавязкаў правядзення ідэалагічнай, выхаваўчай работы на розных прарэктараў, правесці на працягу 2023 года атэстацыю намеснікаў кіраўнікоў, якія курыруюць пытанні ідэалогіі і выхаваўчай работы, уключыўшы ў склад камісіі кіруючых работнікаў дзяржорганаў, у у тым ліку Адміністрацыі Прэзідэнта. Да 1 жніўня гэтага года прапанавана ўнесці змяненні ў пастанову Мінадукацыі аб тыпавых штатах і нарматывах колькасці работнікаў устаноў вышэйшай адукацыі, прадугледзеўшы ўвядзенне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту штатнай адзінкі намесніка кіраўніка інстытута, факультэта па ідэалагічнай, выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях. У палажэнні аб дзейнасці студэнцкіх саветаў ВНУ плануецца замацаваць вядучую ролю грамадскай арганізацыі БРСМ.
Па матэрыялах БелТА і «СБ. Беларусь сёння».