Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 15 Май 2023 11:17

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы маюць магчымасць працаўладкавацца ў летні перыяд

18 і 19 мая ў рамках правядзення рэспубліканскага маладзёжнага кірмашу вакансій па пытанню працаўладкавання навучэнскай моладзі ў вольны ад вучобы час і выпускнікоў навучальных устаноў упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама будзе арганізавана правядзенне маладзёжнага кірмашу вакансій у горадзе.

Для многіх студэнтаў і школьнікаў працаўладкавання - гэта выдатная магчымасць папоўніць свой бюджэт, папрактыкавацца ў будучай прафесіі і вывучыць нешта новае. Таму з году ў год гэты рух набірае ўсё большую папулярнасць. Гэтак моладзь вучыцца адказнасці і атрымлівае практычныя навыкі.

17 мая c 11.00 да 14.00 адбудзецца  анлайн-кірмаш вакансій Белаграпрамбанка на YouTube-канале. У анлайн-студыі на YouTube-канале Белаграпрамбанка дыялог з топ-мэнэджарамі банка, агляд вакансій, падрабязна пра HR-сайт банка. Купалаўцы маюць магчымасць паралельна ў каментарах, спецыяльным чаце і па тэлефоне задаць пытанні, якія іх цікавяць, і атрымаць разгорнуты адказ.

18 мая з 10.00 да 18.00 моладзевы кірмаш вакансій будзе праходзіць па адрасе - вул. Лідская, 1, у маладзёжным культурна-забаўляльным цэнтры "Галактыка".

19 мая з 10.00 да 18.00 – па адрасе вул. Дзяржынскага, 3, ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама.

У мерапрыемстве прымуць удзел больш за два дзясяткі прадпрыемстваў Гродна, якія прадставяць звыш 500 працоўных месцаў для працаўладкавання моладзі на пастаянную працу і ў перыяд летніх канікулаў.

Купалаўцы, не выпусціце магчымасць з карысцю правесці лета і папоўніць свой бюджэт!

 

823f95a3 027f 4d5d 964c 2b6aea00c866