Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 15 Студзень 2016 08:30

Для аспірантаў ГрДУ імя Янкі Купалы аб'яўлены конкурс на падачу заявак па праграме Erasmus+ Credit mobility ва ўніверсітэт імя Міколаса Ромерыса (Літва)

Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы запрашае аспірантаў прыняць удзел у конкурсе па праграме Erasmus+ Credit mobility.

Навучанне / стажыроўка будзе праходзіць ва ўніверсітэце Міколаса Ромерыса (Вільнюс, Літва).

Працягласць абмену: 3 месяца (91 дзень) у вясновым семестры 2016 года.

Прадметныя вобласці: сацыяльныя навукі, права, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, турызм, мовы.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці, прайшоўшы па наступных спасылках:

http://www.mruni.eu/lt/;

http://www.mruni.eu/en/research/laboratories/;

http://www.mruni.eu/en/prospective_students/degree_programmes/.

Умовы фінансавання: 750 еўра ў месяц + 180 еўра на пакрыццё дарожных расходаў.

Неабходны пакет дакументаў:

- заяўка ўдзельніка;

- рэзюме (CV);

- матывацыйны ліст (пазначыць тэму даследавання, выбраныя курсы ў прымаючай ВНУ, іх адпаведнасць праграме ГрДУ імя Янкі Купалы/адпаведнасць тэме дысертацыі).

Патрабаваны ўзровень валодання англійскай мовай: мінімум В1, В2.

Усе дакументы падаюцца ў сектар распрацоўкі праектаў у папяровым (першая старонка - заяўка ўдзельніка) і электронным варыянтах (высылаецца на электронную поўту project@grsu.by) на англійскай мове/з перакладам на англійскую мову (акрамя заяўкі ўдзельніка).

Апошні тэрмін прадастаўлення дакументаў - 15 студзеня 2016 года.

Кантакты

Адрас: вул. Ажэшкі, 22, офіс 317а (сектар распрацоўкі праектаў)

Кантактная асоба: Іна Антонава

Тэл.: 73-19-54

E-mail: project@grsu.by