Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 21 Красавік 2020 11:47

Дзяржаўная праграма "Адукацыя і моладзевая палітыка" на 2016 - 2020 гады

У рамках Дзяржаўнай праграмы "Адукацыя і моладзевая палітыка" на 2016 - 2020 гады, зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2016 г. № 250, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту рэалізуюцца наступныя мерапрыемствы, скіраваныя на далейшую інтэрнацыяналізацыю вышэйшай адукацыі, нарошчванне экспарту адукацыйных паслуг, павышэнне канкурэнтаздольнасці і прэстыжнасці прафесійнай падрыхтоўкі ва ўстанове адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»:

1. Арганізацыя абавязковай стажыроўкі выкладчыкаў агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін за мяжой.

Спіс выкладчыкаў, якія прайшлі стажыроўку за мяжой за кошт сродкаў падпраграмы «Развіццё вышэйшай адукацыі» Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і моладзевая палітыка» ў 2017 годзе

Спіс выкладчыкаў, якія прайшлі стажыроўку за мяжой за кошт сродкаў падпраграмы «Развіццё вышэйшай адукацыі» Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і моладзевая палітыка» ў 2016 годзе

2. Прыцягненне вядучых спецыялістаў, у тым ліку замежных, для чытання лекцый ва ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» з улікам інавацыйных дасягненняў у адпаведных галінах ведаў.

Ва ўстанове адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" праграма «Запрошаны прафесар» распрацавана і рэалізуецца на падставе Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і моладзевая палітыка» на 2016 - 2020 гады. Палажэнне аб рэалізацыі Праграмы ва ўніверсітэце зацверджана загадам рэктара ад 14.11.2014 № 1135. Мэтай Праграмы з'яўляецца павышэнне якасці адукацыі праз прыцягненне да рэалізацыі адукацыйных праграм вядучых выкладчыкаў і вучоных Рэспублікі Беларусь і замежжа. Фінансаванне Праграмы можа ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на рэалізацыю Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і моладзевая палітыка» на 2016 - 2020 гады альбо за кошт пазабюджэтных сродкаў факультэтаў, пазабюджэтных сродкаў універсітэта.

Замежныя спецыялісты, прыцягнутыя да чытання лекцый ва ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» у рамках праграмы «Запрошаны прафесар» у 2019 годзе

Замежныя спецыялісты, прыцягнутыя да чытання лекцый ва ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» у рамках праграмы «Запрошаны прафесар» у 2018 годзе

Замежныя спецыялісты, прыцягнутыя да чытання лекцый ва ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» у рамках праграмы «Запрошаны прафесар» ў 2017 годзе

Замежныя спецыялісты, прыцягнутыя да чытання лекцый у установе адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны  ўніверсітэт імя Янкі Купалы» у рамках праграмы «Запрошаны прафесар» ў 2016 годзе

3. Накіраванне перспектыўных магістрантаў установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» на навучанне у вядучых замежных вучэбна-даследчых цэнтрах па прыярытэтных кірунках развіцця галіновай эканомікі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і моладзевая палітыка» на 2016 - 2020 гады і ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2011 г. № 1617 «Аб некаторых пытаннях навучання ў арганізацыях замежных дзяржаў»