Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 19 Кастрычнік 2023 13:32

Плённае супрацоўніцтва Купалаўскага ўніверсітэта з Уральскім федэральным універсітэтам імя першага Прэзідэнта Расіі Б.М. Ельцына працягваецца

photo 5298767875848393708 xКупалаўцы выступілі экспертамі ў рамках рэалізацыі праекта Расійскага навуковага фонду.

Учора, 18 верасня, адбылася відэаканферэнцыя супрацоўніка навуковай групы Уральскага федэральнага ўніверсітэта Алены Кеммет з прадстаўнікамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Юліяй Ярмак, загадчыцай кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі, і Наталляй Улейчык, намеснікам дэкана па навуковай рабоце, дацэнтам кафедры ўсеагульнай.

У ходзе навуковай дыскусіі ў рамках праекта «Навуковае настаўніцтва: інстытуцыйныя мадэлі, прафесійныя ролі і паўсядзённыя практыкі» былі закрануты розныя пытанні форм арганізацыі НДРС на факультэце, таксама абмяркоўваліся істытуцыйныя практыкі навуковага настаўніцтва і існуючыя на факультэце навуковыя школы.

Эксперты расказалі пра дакументы, якія рэгламентуюць работу навуковага супрацоўніка і студэнта, пра фінансавыя і іншыя спосабы стымулявання гэтага віду дзейнасці.

Наталля Леанідаўна падзялілася сваім педагагічным вопытам у ролі навуковага настаўніка. Яна адзначыла важнасць двухбаковай камунікацыі ў гэтым працэсе як для студэнта, так і для выкладчыка.

У сваю чаргу, Юлія Генадзеўна расказала аб прымяняемых формах і спосабах уключэння ў навуковую дзейнасць студэнтаў-замежнікаў.

Больш падрабязна азнаёміцца з матэрыяламі відэаканферэнцыі можна ТУТ.