Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 16 Кастрычнік 2023 11:30

У Куплаўскім універсітэце адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя «Усходняя Еўропа: кантэксты сацыяльна-эканамічнага развіцця»

photo 5289819414566392347 yКанферэнцыя збярэ ўдзельнікаў ужо трэці раз. Навуковая падзея прымеркавана да 10-годдзя факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

III Міжнародная навуковая канферэнцыя «Усходняя Еўропа: кантэксты сацыяльна-эканамічнага развіцця» пройдзе 19 кастрычніка. У ёй прымуць удзел прафесарска-выкладчыцкі склад навучальных устаноў, навуковыя супрацоўнікі, аспіранты, магістранты, студэнты, работнікі адукацыі, спецыялісты Беларусі і Расіі.

Канферэнцыя заклікана аб'яднаць навукоўцаў з розных краін для абмеркавання праблем сацыяльна-эканамічнага развіцця краін Усходняй Еўропы і абмену вопытам даследаванняў. Умацаванне сацыяльна-эканамічнага становішча насельніцтва з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця краін Усходняй Еўропы. У працэсе яго рэалізацыі грамадства сутыкаеце з рознага роду перашкодамі, якія звязаны з палітычнымі, сацыяльнымі, эканамічнымі і культурна-гістарычнымі асаблівасцямі станаўлення суверэнных дзяржаў на постсавецкай прасторы.

Наступствы пандэміі каранавіруснай інфекцыі прывялі да трансфармацыі працоўных адносін, спажывецкіх паводзін, структуры рынкаў, зніжэння тэмпаў эканамічнага развіцця. Назіраецца неабходнасць у кансалідацыі навукоўцаў для вывучэння і аналізу стратэгічных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну і садзейнічання ў вырашэнні актуальных праблем.

Падчас канферэнцыі ўдзельнікі абмяркуюць сацыяльныя і культурныя аспекты мадэрнізацыйных працэсаў у эканоміцы краін Усходняй Еўропы, манетарныя практыкі насельніцтва і інвестыцыйныя паводзіны, развіццё прадпрымальніцтва ў краінах Усходняй Еўропы. Навукоўцы пагавораць аб трансфармацыі працы, прафесій ва ўмовах цыфравізацыі, прэкарызацыі занятасці, закрануць спажывецкія паводзіны насельніцтва краін Усходняй Еўропы, асаблівасці і праблемы развіцця рынкаў на тэрыторыі краін Усходняй Еўропы. Акрамя таго, удзельнікі звернуцца да пытанняў сацыяльна-эканамічнай структуры і мабільнасці насельніцтва краін Усходняй Еўропы.

Арганізатарам мерапрыемства з'яўляецца кафедра паліталогіі і сацыялогіі.