Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 25 Верасень 2023 11:09

У рамках міжнароднай дзейнасці Купалаўскага ўніверсітэта адбыўся анлайн-семінар з Архангельскам

seminar22 верасня адбыўся анлайн-семінар рабочай групы супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы з прадстаўнікамі Паўночнага (Арктычнага) федэральнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава.

З мэтай рэалізацыі Стратэгіі інтэрнацыяналізацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на 2021-2025 год і на перспектыву да 2030 года, для развіцця віртуальнай мабільнасці ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве з Паўночным (Арктычным) федэральным універсітэтам імя М.У. Ламаносава прайшоў анлайн-семінар.

Купалаўскі ўніверсітэт прадставілі супрацоўнікі кафедры рамана-германскай філалогіі – загадчык кафедры Надзея Уласюк, дацэнт кафедры Святлана Масленікава, дацэнт кафедры Таццяны Скорабагатая, старшы выкладчык кафедры Вольга Мецеж.

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі кафедры нямецкай і французскай філалогіі Паўночнага (Арктычнага) федэральнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава ў асобе загадчыка кафедры Марыі Сакаловай, прафесара кафедры Алены Баднарук, дацэнта кафедры Алены Касцяневіч, дацэнта кафедры Наталлі Смірновай.

У рамках плана супрацоўніцтва былі абмеркаваны канкрэтныя мерапрыемствы і тэрміны іх рэалізацыі. Кафедры будуць праводзіць Міжнародную анлайн-школу «Укараненне інавацыйных тэхналогій у навучанні замежнай мове» для студэнтаў філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» з выдачай сертыфікатаў у сакавіку 2024 года.

Вызначаны тэматыка і тэрміны прыезду на кафедру рамана-германскай філалогіі запрошанага прафесара, доктара філалагічных навук, прафесара кафедры нямецкай і французскай філалогіі Паўночнага (Арктычнага) федэральнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава Алены Баднарук.

У рамках праграмы супрацоўніцтва па тэме «Нямецкая мова ў навуковай і адукацыйнай прасторы» у кастрычніку 2023 года кафедры будуць рыхтаваць сумесныя анлайн-мерапрыемствы са студэнтамі абедзвюх ВНУ, а таксама школьнікамі філіяла кафедры рамана-германскай філалогіі ДУА «Сярэдняя школа №28 імя В.Д. Сакалоўскага г. Гродна» і навучэнцамі сярэдніх школ горада Архангельска, якія вывучаюць нямецкую мову. У красавіку 2024 года плануецца правядзенне Міжнароднага конкурсу педагагічнага майстэрства для студэнтаў і настаўнікаў-практыкаў замежных моў «З лічбай да ведання мовы!».