Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 27 Ліпень 2023 12:25

Купалаўцы прайшлі навучанне ў «Летнім універсітэце» ў Екацярынбургу

6W5A0261З 10 па 21 ліпеня студэнты і выкладчык юрыдычнага факультэта прынялі ўдзел у праекце для замежных студэнтаў «Летні універсітэт».

Федэральны праект аб'яднаў больш за 1000 удзельнікаў з 25 краін свету. На працягу двух тыдняў студэнты знаёміліся з расейскай адукацыяй, навукай, гісторыяй і культурай. У «Летнім універсітэце» было задзейнічана 19 вядучых расійскіх ВНУ.

Выкладчык-стажор кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Дзіяна Зубрык, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Правазнаўства» Дар'я Лёгкая і студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Эканамічнае права» Уладзіслава Бартноўская прынялі ўдзел у федэральным праекце для замежных студэнтаў «Летні ўніверсітэт» на базе Уральскага федэральнага ўніверсітэта імя першага Прэзідэнта Расіі Б.М. Ельцына ў Екацярынбурзе.

Студэнты прайшлі навучанне ў рамках адукацыйнай праграмы «Інтэрнацыяналізацыя юрыдычнай навукі на прасторы ЕАЭС», выкладчыкі - па адукацыйнай праграме «Лічбавыя тэхналогіі і інструменты ў адукацыйным працэсе ВНУ».

Купалаўцы азнаёміліся з асаблівасцямі адукацыйнага працэсу Уральскага юрыдычнага ўніверсітэта імя У.Ф. Якаўлева, праслухалі курс лекцый, прадугледжаных адукацыйнымі праграмамі для студэнтаў і выкладчыкаў, паўдзельнічалі ў падрыхтоўцы і абароне праектаў.

Праект каманды, у склад якой увайшла Дар'я лёгкая, стаў пераможцам у сваім адукацыйным курсе і адпраўлены на фінальную абарону сярод лепшых праектаў «Летняга ўніверсітэта».

У рамках «Летняга універсітэта» адбылася сустрэча ўдзельнікаў федэральнага праекта з прадстаўнікамі аддзела па міжнародным супрацоўніцтве УрГЮУ. У ходзе адукацыйных мерапрыемстваў купалаўцам удалося наведаць Ельцын-цэнтр, міжнародную прамысловую выставу ІНАПРАМ і адукацыйны кластар «Лета на заводзе» (г. Сысерць). Для ўдзельнікаў праекта была арганізавана аглядная экскурсія ў музей ваеннай і грамадзянскай тэхнікі УГМК.

Летні універсітэт гуляе важную ролю ва ўмацаванні дружбы паміж студэнтамі розных краін і дазваляе пашырыць прафесійныя веды.