Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 24 Люты 2016 08:30

Адкрыта онлайн-рэгістрацыя на XXII Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў "Фізіка кандэнсаванага стану"

На базе фізіка-тэхнічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 21 красавіка 2016  года адбудзецца XXIV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў «Фізіка кандэнсаванага стану».

Праца канферэнцыі будзе праходзіць у рамках наступных секцый:

секцыя 1. «Вывучэнне малекулярнай структуры і ўласцівасцяў кандэнсаванага стану»;

секцыя 2. «Матэматычныя метады і камп'ютарнае мадэліраванне ў фізіцы кандэнсаванага стану»;

секцыя 3. «Прыборы і тэхніка эксперыменту»;

секцыя 4. «Актуальныя пытанні методыкі вывучэння фізікі кандэнсаваных станаў».

Працоўныя мовы: руская, беларуская, польская, англійская.

Каб прыняць удзел у канферэнцыі, неабходна да 24 лютага 2016 года прайсці онлайн-рэгістрацыю, запоўніўшы рэгістрацыйную форму.

Кантакты

Адрас: г. Гродна, вул. Урублеўскага, 33

Тэл: +375 (152) 48-28-50

fax: +375 (152) 48-35-91

e-mail: e.koshko@grsu.by

web: http://www.ftf.grsu.by/