Рэалізацыя праекту «Synergy of educational, scientific, management and industrial components for climate management and climate change prevention / Сінэргія адукацыйных, навуковых, кіраўніцкіх і прамысловых кампанентаў для кіравання кліматам і прадухілення змены клімату» з удзелам Купалаўскага ўніверсітэта пачалася ў лістападзе 2020 года і працягнецца да кастрычніка 2023 года.
Мэта міжнароднага праекта - спрыяць універсітэтам Грузіі, Украіны і Беларусі стаць цэнтрамі развіцця даследаванняў у галіне кіравання кліматам для паскарэння інтэграцыі ў глабальны кліматычны рынак і для адпаведнасці патрабаванням глабальнага кліматычнага рэгулявання шляхам набыцця лепшых еўрапейскіх практык у галіне прадухілення, адаптацыі і змякчэння наступстваў змены клімату.
Удзельнікаў першай онлайн-сустрэчы павіталі каардынатар праекта, рэктар Нідэрландскай акадэміі бізнесу, прафесар фінансаў Ян ван Звітэн, са-каардынатар, начальнік Упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва ўкраінскага ўніверсітэта «КРОК» Андрэй Лотар, кіраўнік Нацыянальнага офіса Erasmus + у Беларусі Аксана Мініч. Падчас анлайн-семінара прадстаўнікі 12 універсітэтаў-партнёраў выступілі з прэзентацыямі каманд праекта.
Аб асноўных задачах ГрДУ імя Янкі Купалы, якія плануецца вырашыць у ходзе рэалізацыі праекта, распавялі дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Аляксандр Карўскі і загадчык сектара міжнароднай праектнай дзейнасці Алеся Бялко.
Чакаецца, што адным з вынікаў праекта стане стварэнне ў Купалаўскім універсітэце кансультацыйнага Цэнтра кіравання кліматам, праца якога будзе накіравана на распрацоўку рэкамендацый для прамысловага, транспартнага, энергетычнага, турыстычнага сектараў і мясцовых уладаў у галіне прадухілення, адаптацыі і змякчэння наступстваў змены клімату. Падчас онлайн-семінара былі ўзгоднены графік будучых мерапрыемстваў і крытэрыі якасці іх рэалізацыі.
.