Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 16 Лістапад 2015 09:21

У інтэрнаце № 3 ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося пасвячэнне ў жыхары

12434 4У пачатку лістапада ў інтэрнаце № 3 (БЛК, 3) прайшло пасвячэнне ў жыхары пад назвай «Тэле-шоў», у рамках якога першакурснікі весела і заўзята паказалі сваё жыццё на «сцэне-тэлевізары».

Інтэлектуальныя гульні, пародыі, сцэнкі - усё гэта зацікавіла гледачоў, якія разам з артыстамі прынялі ўдзел у «Тэле-шоў».

Мерапрыемства прайшло ў цёплай сяброўскай атмасферы. Старшакурснікі нашай ВНУ з гумарам распавядалі пра жыццё ў інтэрнаце, давалі добрыя пажаданні студэнтам і пажадалі ім захоўваць лепшыя традыцыі інтэрната.