Штогадовую канферэнцыю «Нюрнбергскія прынцыпы за межамі Міжнароднага крымінальнага суда: агульная аснова для адказнасці» наведалі дацэнт кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта Рыгор Трацякоў, старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Наталля Габец, студэнты чацвёртага курса Марыя Саладоўнік, Яўгенія Раманюк, Караліна Захаранка. Мерапрыемства праходзіла ў гістарычным зале Нюрнбергскага Палаца правасуддзя горада Нюрнберг, Германія.
На форуме быў прадстаўлены ўсебаковы агляд сітуацыі ў дзейнасці міжнароднага крымінальнага правасуддзя, аналізаваліся асноўныя тэарэтычныя погляды і практыкі ў галіне міжнароднага крымінальнага права. На канферэнцыі выступілі вядучыя міжнародныя эксперты і прафесіяналы-практыкі, якія працуюць у сферы міжнароднага крымінальнага правасуддзя.
Наведванне мерапрыемства стала магчымым пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы Праграмы мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў МОСТ.