Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 30 Сакавік 2017 14:46

Члены клуба міжнародных студэнцкіх ініцыятыў «ESN YKSUG» усталявалі кантакты з прадстаўнікамі падраздзяленняў і секцый Міжнароднай сеткі студэнцкіх абменаў у рамках праграмы «Erasmus»

4598 2

Гэта адбылося ў рамках XXXI Міжнароднага з'езда прадстаўнікоў лакальных секцый Міжнароднай сеткі студэнцкіх абменаў «Erasmus» у горадзе Каўнас.

Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы на сустрэчы прадставілі члены клуба міжнародных студэнцкіх ініцыятыў «ESN YKSUG»: студэнты філалагічнага факультэта Надзея Кур'ян, Андрэй Міневіч, Дзмітрый Шумейка, Вера Брычава і студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Юлія Гапонік. Удзельнікам з'езда таксама стаў старшыня клуба «ESN YKSUG», студэнт філалагічнага факультэта Аляксандр Лапатнёў, які цяпер навучаецца ва Універсітэце Мікаласа Рамэрыса ў Вільнюсе ў рамках праграмы «Erasmus +».

- Падчас візіту мы прадставілі купалаўскі ўніверсітэт, наш клуб студэнцкіх ініцыятыў «ESN YKSUG», наведалі розныя семінары і майстар-класы, - распавяла намеснік старшыні клуба міжнародных студэнцкіх ініцыятыў «SUNet», удзельніца мерапрыемстваў Надзея Кур'ян. - Падчас сустрэч нашы студэнты ўстанавілі кантакты з прадстаўнікамі розных падраздзяленняў і секцый ESN. Сярод іх прадстаўнікі Нацыянальнага савета Літвы, секцый ESN з Чэхіі і Славакіі, Нацыянальны каардынатар ESN Літвы Ігнат Плаўскі, Нацыянальны прадстаўнік ESN ў Беластоку Ігар Патэр. Купалаўцы абмеркавалі магчымасці будучага супрацоўніцтва, абмяняліся вопытам, вызначылі мэты далейшай працы. Акрамя таго, паралельна з намі студэнтка філалагічнага факультэта Кацярына Гаргун і студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Вераніка Гайдукевіч прымалі ўдзел у Міжнароднай сустрэчы нацыянальных дэлегатаў ESN ў Беластоку.

Варта адзначыць, што студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы на сустрэчах набылі тэарэтычны і практычны вопыт суправаджэння і адаптацыі ўдзельнікаў акадэмічнай мабільнасці ў рамках праграмы «Erasmus +».