Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 22 Люты 2017 12:24

Прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Эдмунд Ярмусік прэзентаваў сваю новую кнігу

9 47362ba9c9Прэзентацыя вучэбнага дапаможніка «Канфесійная гісторыя Беларусі: вучэбны дапаможнік» прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшла 18 лютага ў сценах Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага. Тут жа сваю новую кнігу «Маламажэйкаўская царква: гістарычны нарыс» прадставіў і лідскі краязнаўца Леанід Лаўрэш.

– Доктар гістарычных навук, прафесар Эдмунд Ярмусік, вядомы ў Беларусі і за яе межамі як даследчык гісторыі Каталіцкай царквы Беларусі ў ХХ стагоддзі, у сваім навучальным дапаможніку адзначыў важнейшыя этапы і падзеі канфесійнай гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да сучаснасці, - распавяла прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Святлана Марозава. - Таксама ў кнізе прадстаўлена дзейнасць на беларускіх землях праваслаўя, каталіцызму, пратэстантызму, мусульманства, юдаізму, раскрыта іх роля ў гістарычным, грамадска-палітычным, сацыякультурным развіцці грамадства.

Варта адзначыць, што кніга другога аўтара - лідскага краязнаўцы - была падрыхтавана пад навуковай рэдакцыяй Святланы Валянцінаўны. У выданні распавядаецца аб шматгадовай гісторыі аднаго з унікальных храмаў Беларусі і прыводзяцца дакументы і матэрыялы XVI-ХХ стагоддзяў па яго гісторыі.

– Выдадзеныя кнігі і іх прэзентацыя - гэта сведчанне таго, што кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін працягвае традыцыю навуковай школы гісторыка-коафесійных даследаванняў, якія ў нашай alma mater бяруць пачатак у 50-70-х гадах мінулага стагоддзя, - падзялілася Святлана Марозава .

З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца  тут.