Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 28 Чэрвень 2016 15:07

На факультэце псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся першы выпуск слухачоў адукацыйнай праграмы «Базавыя тэхнікі нейралінгвістычнага праграміравання»

14650 2Праграма арыентавана на практычнае выкарыстанне НЛП як у сферы асабістых адносін і камунікацый, так і ў прафесійнай дзейнасці.

Удзельнікі праграмы пазнаёміліся з асноўнымі паняццямі і метадамі гэтага напрамку сучаснай практычнай псіхалогіі. Навучыліся глыбей разумець асаблівасці ўспрымання чалавека і выкарыстаць гэта для развіцця ўласнай эфектыўнасці, даведаліся, як трансфармаваць станы, якія блакуюць доступ да ўласных рэсурсаў у цяжкіх сітуацыях. Слухачы праграмы асвоілі тэрапеўтычныя тэхнікі НЛП, якія даюць глыбінны вынік, якія дазваляюць спраўляцца з няўпэўненасцю, трывогай, страхамі, канфліктамі, горам, залежнасцямі і інш.

З астатнімі навінамі факультэта псіхалогіі можна азнаёміцца тут.