Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 07 Чэрвень 2016 08:52

Студэнты філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у адкрыцці інтэрактыўнай выставы «Экамысленне - вучымся ў прыроды»

14503 3 copyЭкспазіцыя, падрыхтаваная супрацоўнікамі Інстытута імя Гётэ, 1 чэрвень 2016 года адкрылася ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага.

Студэнты 1511 і 1512 груп спецыяльнасці "Рамана-германская філалогія" наведалі адкрыццё выставы разам з куратарам, дацэнтам кафедры рамана-германскай філалогіі С.С. Масленікавай.

Экспазіцыя, прысвечаная чатыром стыхіям - вадзе, агню, зямлі і паветру, не толькі распавядае пра прыроду нашай планеты, але і дэманструе станоўчыя і адмоўныя аспекты ўздзеяння чалавека на навакольны свет. Выстава прапануе наведвальнікам задумацца пра сваё стаўленне да прыроды і даведацца, як можна дапамагчы яе захаванню.

Інтэрактыўная экспазіцыя разлічана на тых, хто цікавіцца нямецкай мовай і неабыякавы да праблем навакольнага асяроддзя. Студэнты былі ў захапленні ад практычнай накіраванасці выставы і з вялікім задавальненнем адчувалі на сабе прапанаваныя магчымасці паслухаць, намаляваць, змадэляваць. Самыя актыўныя прадэманстравалі веданне нямецкай мовы і гаварылі з супрацоўнікамі Інстытута імя Гётэ аб экалагічных праблемах у свеце. Сваімі ўражаннямі студэнты падзяліліся ў кнізе водгукаў бібліятэкі.

Выстава "Экамысленне - вучымся ў прыроды" будзе доўжыцца да 29 чэрвеня. Азнаёміцца з ёй можна ў аддзеле мастацтваў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага па адрасе вул. Савецкая, 25.