Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 05 Сакавік 2016 11:51

Студэнты факультэта псіхалогіі правялі прафарыентацыйную акцыю ў Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях

9Больш за 15 студэнтаў факультэта псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі школы і каледжы 17 гарадоў Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцей.

Купалаўцы распавялі будучым абітурыентам аб шматгадовай гісторыі ўніверсітэта, пазнаёмілі са спецыфікай і формамі навучання на факультэце псіхалогіі. Таксама студэнты адказалі на пытанні, звязаныя з магчымасцямі асобаснага і прафесійнага росту ў ходзе навучання на факультэце і прадставілі інфармацыю аб далейшым працаўладкаванні выпускнікоў ВНУ. У канцы сустрэчы купалаўцы падзяліліся ўражаннямі, распавёўшы пра студэнцкае жыццё і пра свае новыя захапленні - валанцёрскі рух, псіхалагічны тэатр і навуковыя даследаванні.

З усімі навінамі факультэта псіхалогіі можна азнаёміцца тут.