Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 21 Снежань 2020 15:31

Асацыяцыя замежных выпускнікоў

Асацыяцыя замежных выпускнікоў установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» створана ў адпаведнасці з пастановай Савета ўніверсітэта ад 29.06.2015 і зацверджана загадам рэктара № 1407 ад 08.12.2016.

Мэтай асацыяцыі з'яўляецца ўзаемадзеянне Універсітэта з замежнымі выпускнікамі для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па ўсім спектры ўзаемных інтарэсаў.

На сённяшні дзень АЗВ налічвае 199 членаў і аб'ядноўвае прадстаўнікоў з больш чым 20 краін свету. Узначальвае Асацыяцыю замежных выпускнікоў Старшыня Праўлення - Хамід Джан Ахмад Хан (Пакістан), кіраўнік аддзела інфармацыйных тэхналогій, старшы выкладчык Універсітэта навукі і інфармацыйных тэхналогій Сархад (Пешавар, Пакістан) (Sarhad University of Sciense and Information Technology Peshawar), выпускнік факультэта матэматыкі і інфарматыкі спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне вылічальнай тэхнікі і аўтаматызаваных сістэм» (1997 год).

У красавіку 2017 і 2018 гг. прайшлі выязныя прафарыентацыйныя акцыі ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» у Туркменістане. У рамках акцый адбыліся сустрэчы з членамі Асацыяцыі замежных выпускнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы, на якіх абмяркоўваліся перспектывы ўзаемадзеяння і напрамкі далейшага супрацоўніцтва, былі ўручаны  лісты падзякі выпускнікам.

У рамках праграмы «Запрошаны прафесар» у кастрычніку 2019 г. універсітэт наведаў старшыня Асацыяцыі замежных выпускнікоў Хамід Джан. У рамках візіту адбылася сустрэча з членамі Зямляцтва замежных студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.

19326 2