Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 06 Снежань 2021 13:31

Спартыўныя перамогі купалаўцаў на мінулых выходных

IMG d21d968302c09275bce73e113a95c73e VВыхадныя для спартсменаў ГрДУ імя Янкі Купалы выдаліся вельмі прадуктыўныя, у чэмпіянатах Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод мужчынскіх каманд, міні-футболе і валейболе сярод жаночых каманд нашы рабяты атрымалі перамогу.

 

У горадзе Мінску адбылася гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод мужчынскіх каманд "РЦАП-СДЮШАР" - "Гродна 93-ГрДУ". Каманда нашага ўніверсітэта атрымала перамогу з лікам 62:99.

Упэўнена перамаглі з лікам 9:1 нашы спартсменкі каманды "ГрДУ імя Янкі Купалы" дзяўчат з "СДЮШАР МТЗ" (г. Мінск) у гульні чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе.

А ў спартыўнай зале корпуса ўніверсітэта па вуліцы Захарава, 32 адбылася гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод жаночых каманд у групе Б "Камунальнік-ГрДУ-2" - "РГУАР-2008" (г. Мінск). "Камунальнік-ГрДУ-2" атрымаў перамогу з лікам 3:0.