Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 23 Верасень 2015 10:38

Студэнты-спартсмены ГрДУ імя Янкі Купалы заваявалі прызавыя месцы на Рэспубліканскай універсіядзе па лёгкай атлетыцы

 

  •  

    У Брэсце прайшла Рэспубліканская ўніверсіяада па лёгкай атлетыцы, у якой узялі ўдзел больш за 400 спартсменаў з 27 ВНУ Рэспублікі Беларусь, у тым ліку з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

    Па выніках спаборніцтваў наша каманда заваявала 12 медалёў: 4 залатыя, 4 срэбраныя і 4 бронзавыя.

    Студэнтка 1 курса факультэта фізічнай культуры Вікторыя Ярашэвіч заваявала залаты медаль у бегу на 1500 м з вынікам 4.14хвіл., срэбраны медаль у бегу на 800 м (2.06 хвіл.) і бронзавы медаль у эстафетным бегу 4х400 м.

    Пераможцам у бегу на 800 м (1.49 мин), паставіўшы асабісты рэкорд, стаў студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Ян Слома.

    Спаборніцтвы па кіданні молата з вынікам майстра спорту міжнароднага класа выйграла студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры Алена Собалева (вынік – 68,35 м).

    Студэнтка 5 курса юрыдычнага факультэта Ірына Якалцэвіч лепш за ўсіх дзяўчат пакарыла вышыню (скачкі ў вышыню з шастом, вынік – 4,25 м).

    У спаборніцтвах па скачках з шастом сярод мужчын студэнт 1 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Уладзіслаў Чамармазовіч і студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Уладзіслаў Янчэўскі, пераадолеўшы планку на вышыні 4,80 м і 4,40 м, занялі другое і трэцяе месцы адпаведна.

    У бегу на 1500 м бронзавы медаль завыяваў студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Дзяніс Воляк, які пераадолеў дыстанцыю за 4.01 мин.

    Мнагаборкі – студэнткі факультэта фізічнай культуры Вікторыя Герус (1 курс) і Кацярына Максіменка (2 курс) паспяхова выступілі ў 7 відах лёгкай атлетыкі і занялі другое і трэцяе месцы.

    Ва ўпартай барацьбе наш мужчынскі  квартэт у бегу 4х400 м заняў другое месца. У саставе каманды ГрДУ імя Янкі Купалы беглі студэнты-спартсмены Аляксей Струг, Дзяніс Воляк, Дзяніс Ткач і Ян Слома.

    Жаночая каманда нашай ВНУ ў бегу 4х400 м у саставе студэнтак факультэта фізічнай культуры Аляксандры Хільмановіч, Таццяны Хрышчановіч, Аліны Саўко і Вікторыі Ярашэвіч заваявала бронзавыя медалі.

    У камандзе выступалі таксама студэнты – Кацярына Лабанова (скачок з шастом, 4 месца), Іван Бялеўскі (дзесяцібор'е, 5 месца), Яўгеній Лянцэвіч (трайны скачок, 5 месца), Аляксандра Дубіцкая (кіданне молата, 8 месца).

    У эстафетным бегу 4х100 м наша мужчынская каманда ў саставе Яўгенія Лянцэвіча, Уладзіслава Чамармазовіча, Уладзіслава Янчэўскага і Івана Бялеўскага заняла 6 месца.

    У агульнакамандным заліку каманда купалаўскай ВНУ заняла 4 месца (вынік – 607 ачкоў), саступіўшы Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту фізічнай культуры, якія стаў пераможцам універсіяды (вынік – 710 ачкоў), Магілёўскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя А.А. Куляшова, які стаў другім на спаборніцтвах (вынік – 633 очкі) і Віцебскаму дзяржаўнаму тэхналагічнаму ўніверсітэту, які заняў трэцяе месца (вынік – 617 ачкоў).

    Каманду ГрДУ імя Янкі Купалы прадстаўлялі трэнеры – старшыя выкладчыкі кафедры спартыўных дысцыплін Валерый Канстанцінавіч Сухецкі і Алена Фёдараўна Стасюкевіч.