Назва калектыва:Студыя стылізаванага танца "Рэспублiка"
Інфармацыя:На занятках удзельнікі студыі авалодваюць асновамі класічнага, стылізаванага танца. У аснове стылізаванага танца ляжыць, перш за ўсё, вывучэнне фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу, валоданне законамі кампазіцыі, пачуццё стылю і ўсё тое, што ў сукупнасці стварае патрэбны вобраз своеасаблівага нацыянальнага характару народа. Імкнучыся спазнаць, адрадзіць і данесці нацыянальную культуру да гледачоў і выканаўцаў у калектыве ствараюцца новыя творы на аснове народных традыцый. Толькі так можна перадаць наступным пакаленням народныя рысы. На практыцы студэнты асвойваюць стылістычныя асаблівасці, характар і манеру выканання харэаграфіі народаў свету. Заняткі ў студыі стылізаванага танца для тых, хто любіць і хоча навучыцца танцаваць, імкнецца ўдасканальвацца творча і фізічна.
Кантакты:Аддзел культурна-масавай і дасугавай дзейнасці вул. Леніна, 32 каб. 1 (1 паверх) Тэл: 80 (152) 74-03-76, +375 (29) 8690605 мтс