Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 22 Верасень 2025 16:03

У Купалаўскім універсітэце працягваюцца адаптацыйныя трэнінгі для першакурснікаў

51606 4Мерапрыемствы накіраваны на дапамогу ў адаптацыі да новага навучальнага асяроддзя.

Пад кіраўніцтвам педагогаў-псіхолагаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўніверсітэта, новаспечаныя студэнты выконваюць практыкаванні на камандаўтварэнне, што дапамагае ім лепш пазнаць адзін аднаго і навучыцца ўзаемадзейнічаць у новым калектыве.

Правядзенне такіх трэнінгаў – важная частка працы па падтрымцы першакурснікаў у пачатку іх студэнцкага шляху.