Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 22 Верасень 2025 14:02

У ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі фотаконкурсу "Люблю цябе, мая Беларусь"

ajnjМэтай конкурсу было данясенне да маладога пакалення важнасці ідэі згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці, выхаванне патрыятызму, духоўнасці, маральнай культуры ў моладзі і фарміраванне грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі.

На конкурс было адпраўлена больш за 100 работ ад студэнтаў не толькі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, але і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Па выніках, журы выбрала пераможцаў у кожнай намінацыі. У намінацыі “Мы розныя, але нас аб'ядноўвае любоў да Беларусі” пераможцам стала студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ангеліна Целеш. У намінацыі "Зроблена ў Беларусі" пераможцам стала Крысціна Пац, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. За свае фотаработы ў намінацыі "Мой горад самы лепшы" перамаглі Ангеліна Тэвель і Дар'я Якімук, студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. У намінацыі "Год добраўпарадкавання: кожны куток - гісторыя" пераможцам таксама стала студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Лізавета Марцінкевіч. У намінацыі “Я беларус і гэтым ганаруся” перамагла фотаработа Веранікі Ефрасінні Мельнік, студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых творчых поспехаў!

 

 

Намінацыя: "Мы розныя, але нас аб'ядноўвае любоў да Беларусі": Целеш Ангеліна Ігараўна, ГрДУ імя Янкі Купалы

5359654320078978693

 

Намінацыя "Зроблена ў Беларусі". Пац Крысціна Валер'еўна Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

5359654320078978703

 

Намінацыя "Мой горад самы лепшы": Тэвель Ангеліна Аляксандраўна, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт

5359654320078978714

 

Намінацыя "Мой горад самы лепшы": Якімук Дар'я Віктараўна, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт

5359654320078978718

 

Намінацыя "Год добраўпарадкавання: кожны куток - гісторыя". Марцінкевіч Лізавета Аляксандраўна. Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт

5359654320078978719

 

Намінацыя "Я беларус і гэтым ганаруся". Мельнік Вераніка Ефрасіння Сяргееўна, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы

5359654320078978722